Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Роза Атунбаева наведае Ош


Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева сёньня мае наведаць горад Ош на поўдні краіны, дзе ў выніку этнічных сутыкненьняў у чэрвені загінулі болей як 300 чалавек. Раней на гэтым тыдні ў Ошы адбыліся акцыі пратэсту супраць плянаванага разьмяшчэньня ў рэгіёне 50 паліцыянтаў з краінаў АБСЭ, якія будуць дапамагаць мясцовым сілам бясьпекі і адсочваць сытуацыю. Прыбыцьцё паліцэйскай місіі АБСЭ ўзгодненае з кіргіскім кіраўніцтвам, аднак з гэтым ня згодныя некаторыя этнічныя кіргізы, сотні якіх і выйшлі на пачатку тыдня на акцыі пратэсту ў Ошы каля будынка прадстаўніцтва АБСЭ.

Этнічныя сутыкненьні, у выніку якіх таксама каля 400 тысяч чалавек вымушаныя былі пакінуць свае дамы, адбыліся неўзабаве пасьля таго, як у крывавай барацьбе быў зрынуты прэзыдэнт Курманбек Бакіеў.
XS
SM
MD
LG