Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане дзень жалобы


У Пакістане сёньня – дзень жалобы па 152 чалавеках, што загінулі ў авіякатастрофе ўчора. Большасьць ахвяраў – грамадзяне Пакістану. Па інфармацыі амбасады ЗША, у ліку загінулых – два амэрыканцы. Пакістанскія ўлады расцэньваюць тое, што здарылася як самую жахлівую авіякатастрофу на тэрыторыі краіны за ўсю яе гісторыю.

Аэробус A-321, які належаў прыватнай пакістанскай кампаніі Airblue, упаў пры заходзе на пасадку падчас моцнага дажджу і нізкай воблачнасьці. Гэта адбылося ў лясістай мясцовасьці недалёка ад сталіцы. Самалёт ляцеў у Ісламабад з Карачы.

Па папярэдняй вэрсіі, менавіта кепскае надвор'е стала прычынай трагедыі. Аднак "чорныя скрыні" яшчэ не знойдзеныя. Расьсьледаваньне працягваецца.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун накіраваў Пакістану спачуваньні.
XS
SM
MD
LG