Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і ААН заключылі дамову аб супрацы


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Арганізацыя аб'яднаных нацыяў падпісалі сёньня пагадненьне аб супрацоўніцтве і аб прававым статусе ў Беларусі прадстаўніцтва Ўправы Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў, паведамляе Белта.

Зь беларускага боку дакумэнт падпісаў міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў, з боку ААН – вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Антоніа Гутэрэш, які сёньня прыбыў у Менск з двухдзённым візытам.

На парадку дня камісара ААН сустрэчы з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і шэрагам афіцыйных асоб.

За апошнія 12 год каля 3,5 тысяч замежнікаў зьвярталіся да беларускіх уладаў з просьбай прызнаць іх уцекачамі. На 1-га ліпеня 2010 году ў Беларусі было 819 уцекачоў.
XS
SM
MD
LG