Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт нямецкага міністра замежных справаў у Турэччыну


Нямеччына заклікае Турэччыну працягнуць працу для выкананьня ўмоваў далучэньня да Эўразьвязу.

Выступаючы ў Стамбуле, міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле падкрэсьліў, што “працэс далучэньня не абмежаваны часавымі рамкамі і не зьяўляецца аўтаматычным”.

Нямецкі міністар зрабіў гэтую заяву на наступны дзень пасьля візыту ў Турэччыну прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэйвіда Кэмэрана, які выказаў незадавальненьне маруднымі тэмпамі перамоваў аб далучэньні Турэччыны да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG