Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дадатковыя афрыканскія войскі ў Самалі


Краіны-чальцы Афрыканскага Зьвязу дамовіліся на саміце ва Ўгандзе адправіць у Самалі яшчэ 4 тысячы вайскоўцаў міратворчай місіі для барацьбы з ваеўнікамі ісламісцкай групоўкі "Аль-Шабааб".

Усяго ў Самалі з улікам узмацненьня кантынгенту будуць знаходзіцца 10 тысяч вайскоўцаў.

У Самалі няма эфэктыўнага цэнтралізаванага ўраду з 1991 году. Пад кантролем радыкальных ісламістаў знаходзіцца вялікая частка Самалі, часовы ўрад утрымлівае ў руках толькі траціну сталіцы.

У пачатку ліпеня ваеўнікі "Аль-Шабааб" ўзялі на сябе адказнасьць за выбухі ва ўгандыйскай сталіцы Кампале, у выніку якіх загінулі звыш 70 чалавек.
XS
SM
MD
LG