Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: санкцыі супраць Ірану – недапушчальныя


Расея назвала "недапушчальнымі" новаўведзеныя двухбаковыя санкцыі Эўразьвязу супраць Ірану. У сёньняшняй заяве расейскага МЗС гаворыцца, што краіны не павінны рабіць такіх крокаў паза рамкамі рады бясьпекі ААН.

Ухваленыя напярэдадні санкцыі Эўразьвязу значна больш жорсткія, чым міжнародныя абмежавальныя захады прынятыя ў чэрвені. Раней больш жорсткія абмежаваньні супраць Тэгерану ўвялі ЗША.

У панядзелак, іранскі амбасадар пры Міжнародным агенцтве па ядзернай энэргетыцы сказаў, што Тэгеран гатовы вярнуцца за стол перамоваў з Брусэлем аб сваёй ядзернай праграме.
XS
SM
MD
LG