Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сеціве распачалася акцыя салідарнасьці з кадэтамі


фота з твітэра Зьмітра Жалізнічэнкі
фота з твітэра Зьмітра Жалізнічэнкі

«Арт Сядзіба» прапануе правесьці акцыю салідарнасці і заклікае з хэштэгам #ПагоняПобач публікаваць уласныя фота з «Пагоняй» і распавядаць пра сваё стаўленьне да герба.

«У Беларусі вакол нацыянальнага сымбалю „Пагоня“ адбываюцца дзіўныя рэчы: герб занесены ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, а за шалік з „Пагоняй“ на футболе даюць штрафы. „Пагоня“ ёсьць на гербах гарадоў і абласцей Беларусі, а хлопцаў, якія апранулі з ёю цішоткі, выганяюць са школы.

А між тым пра „Пагоню“ пісаў вершы класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Пра „Пагоню“ спяваў Уладзімір Мулявін з ансамблем „Песняры“, а Аляксандр Лукашэнка клаў руку на канстытуцыю Беларусі з „Пагоняй“, калі прымаў першы раз прысягу на пасаду прэзыдэнта», — паедамляецца на сайце кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG