Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі склікаў надзвычайную нараду


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі склікаў надзвычайную нараду міністраў, якія займаюцца пытаньнямі бясьпекі. Прычынай – паведамленьні пра забойства францускага закладніка ваеўнікамі групоўкі "Аль-Кайда ў ісламскім Магрыбе". Паведамленьне пра сьмерць Мішэля Жэрмано зачытаў па каналу "Аль-Джазіра" кіраўнік паўночнаафрыканскага аддзяленьня "Аль-Кайды" Мусаб Абдул Вадуд.

Паведамляецца, што 78-гадовы францускі супрацоўнік гуманітарнай арганізацыі быў забіты 24 ліпеня. Ваеўнікі заявілі, што гэта стала "актам адплаты" за нядаўні напад маўрытанскіх і францускіх салдатаў на базу "Аль-Кайды" ў Малі. Тады загінулі 6 сяброў "Аль-Кайды".

XS
SM
MD
LG