Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэвід Кэмеран выпраўляецца ў Турэччыну


Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран сёньня выпраўляецца з двухдзённым візытам у Турэччыну. Ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам. Сярод пытаньняў, якія будуць абмяркоўвацца, імкненьне Анкары далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу. Лёндан традыцыйна падтрымлівае ідэю далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу, супраць чаго выступаюць Францыя і Нямеччына. Чакаецца, што Кэмеран, які кіруе краінай каля трох месяцаў, будзе працягваць тую самую палітыку, нягледзячы на нязгоду правага крыла кансэрватараў.

Пасьля Турэччыны Кэмеран плянуе наведаць Індыю.

XS
SM
MD
LG