Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад наведае Беларусь


Башар Асад
Башар Асад
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад наведае Беларусь з афіцыйным візытам 26-27 ліпеня.

На пачатку чэрвеня міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў наведаў Сырыю. У часе сустрэчы з Мартынавым Асад пацьвердзіў, што гатовы прыехаць у Беларусь.

Сырыю ў Беларусі цікавяць праекты ў сфэрах машынабудаваньня, сельскай гаспадаркі і адукацыі.

Беларусь зацікаўленая ў інвэстыцыях з Сырыі.


Башар Асад

Башар Асад займае пасаду прэзыдэнта Сырыі з 2000 году, фактычна атрымаўшы яе ў спадчыну ад свайго бацькі Хафеза Асада.

На гэтую пасаду рыхтавалі старэйшага брата Башара Асада, Басіля, але ў 1994 годзе той загінуў у аўтакатастрофе. Башара, які вывучаў мэдыцыну ў Лёндане і рыхтаваўся стаць афтальмолягам, адклікалі ў Сырыю. Ён атрымаў вайсковую адукацыю і дыпляматычную пасаду.

Пасьля сьмерці Хафеза Асада ў 2000 годзе сырыйскі парлямэнт тэрмінова зьмяніў канстытуцыю, зьменшыўшы мінімальны ўзрост прэзыдэнта з 40 да 34 гадоў адмыслова для Башара Асада, які нарадзіўся ў 1965 годзе.

Башар Асад стаў прэзыдэнтам на безальтэрнатыўных выбарах з афіцыйным вынікам 97.2%. На рэфэрэндуме ў 2007 годзе ён быў зацьверджаны прэзыдэнтам на новы сямігадовы тэрмін з афіцыйным вынікам 97.6%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG