Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі забілі падазраваных у нападзе на Баксацкую ГЭС


Расейскія міліцыянты застрэлілі двух падазраваных у нападзе на гідраэлектрастанцыю ў Кабардзіна-Балкарыі. МУС рэспублікі паведамляе, што меркаваныя ваяўнікі загінулі спрабуючы ўцякчы ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У машыне загінулых была знойдзена вялікая колькасьць боепрыпасаў.

У мінулую сераду ваяўнікі атакавалі Баксацкую ГЭС. Нападнікі забілі двух ахоўнікаў. У выніку шэрагу выбухаў на станцыі пачаўся пажар.
XS
SM
MD
LG