Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Лав-параду" болей ня будзе


Арганізатары музычнага тэхна-фэсту Love Рarade кажуць, што наўрад ці фэст будзе праводзіцца надалей, пасьля таго, як у суботу на ім загінула 19 чалавек.

Нямецкія мэдыі паведамляюць, што на фэст непадалёку ад нямецкага гораду Дысбург сабралося блізу паўтара мільёна аматараў музыкі тэхна. Доступ да арэалу быў забясьпечаны толькі праз падземны тунэль, што праходзіць пад аўтамагістральлю.

Калі ўлады палічылі канцэртную пляцоўку перапоўненай, паліцыя заблякавала выхад з тунэлю, пакінуўшы, паводле сьведкаў, вольным уваход. У выніку цісканіны ў тунэлі загінула 19 чалавек, сотні былі шпіталізаваныя.

Першы Love Parade прайшоў у 1989 годзе. На сёньняшні дзень - гэта адзін з найбуйнейшых фэстаў тэхна-музыкі ў Эўропе.
XS
SM
MD
LG