Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ станоўча ацаніў вынікі стрэс-тэстаў


Эўразьвяз даў у цэлым станоўчую ацэнку вынікам стрэс-тэстаў на ўстойлівасьць эўрапейскай банкавай сыстэмы у часе фінансавых узрушэньняў. Згодна з апублікаванымі ўчора зьвесткамі, тэставаньне не прайшлі 7 з 91 банку Эўропы. Цяпер, каб працягнуць сваю дзейнасьць на рынку, гэтая сямёрка, пераважна рэгіянальныя банкі, павінна павялічыць капітал, напрыклад, за кошт дадатковага выпуску акцыяў.

Як заявіў міністар фінансаў цяперашняй краіны-старшыні ЭЗ Бэльгіі Дыд’е Рэйндэрс, выпрабаваньні прадэманстравалі “высокую ступень устойлівасьці ў эўрапейскім банкавым сэктары” і сталі важным крокам на шляху ўмацаваньня даверу да рынкаў.
XS
SM
MD
LG