Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат Бакіева прызнаў сваю датычнасьць да забурэньняў


Брат зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева прызнаўся ў датычнасьці да арганізацыі правакацыяў, што прывялі да міжэтнічных забурэньняў на поўдні Кіргізстану ў чэрвені. Затрыманы напярэдадні ў Джалал-абадзе Акмат Бакіеў пачаў даваць прызнавальныя паказаньні ў чацьвер. Праваабаронцы раней неаднаразова ўказвалі на ўжываньне кіргіскімі праваахоўчымі органамі катаваньняў у дачыненьні да зьняволеных.
XS
SM
MD
LG