Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падаўжаюць санкцыі супраць М'янмы


Сэнат ЗША прагаласаваў за падаўжэньне санкцыяў супраць М'янмы. Вашынгтон заяўляе, што гэтым ён хоча змусіць вайсковую хунту краіны правесьці дэмакратычныя выбары і спыніць парушэньні правоў чалавека.

Забарону на імпарт з гэтай паўднёваазіяцкай краіны, вядомай раней пад назвай Бірма, мае цяпер падпісаць прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Адно з галоўных амэрыканскіх патрабаваньняў да Рангуну – вызваліць лідэрку апазыцыі Аўн Сан Су Чжы. Сёлета ў М'янме маюць прайсьці першыя выбары за 20 гадоў.
XS
SM
MD
LG