Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне Гаагі вітаюць і асуджаюць


Сэрбія сёньня не прыняла рашэньне суду ў Гаазе, які вырашыў, што абвяшчэньне незалежнасьці Косава ад Сэрбіі не парушыла міжнародныя нормы. Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч заявіў, што Бялград ніколі не прызнае рашэньне суду. Прэм’ер-міністар Косава Хашым Тачы са свайго боку назваў рашэньне суду “ найлепшым адказам цэламу сьвету”, які Бялград не павінен успрымаць як пройгрыш.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША вітаў рашэньне. Расейскае МЗС заявіла, што рашэньне не дае прававой базы для незалежнасьці Косава. Прадстаўнік Дзярждумы заявіў, што пасьля рашэньня Гаагі можна прадбачыць вельмі небясьпечныя тэндэнцыі і што яно адкрывае “скрынку Пандоры”. У той жа час прэзыдэнт Абхазіі, незалежнасьць якой ад Грузіі Расея прызнала, заявіў, што рашэньне суду ў Гаазе з’яўляецца яшчэ адным пацьвярджэньнем права на незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. На ягоную думку, гісторыка-прававых падставаў для незалежнасьці ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі нашмат больш, чым у Косава.
XS
SM
MD
LG