Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэрас выступіць у мілянскім "Ля Скаля" упершыню за 14 гадоў


Дабрачынны канцэрт, у якім возьме ўдзел знакаміты 63-гадовы гішпанскі тэнар Хасэ Карэрас, адбудзецца ў мілянскім опэрным тэатры "Ля Скаля” 10 кастрычніка. Апошні раз Карэрас сьпяваў на гэтай сцэне 1996 годзе.
Спонсарам канцэрту выступіла Эўрапейскае таварыства медычнай анкалёгіі (ESMO). Пасьля таго, як Карэрасу пры канцы 1980-х дыягнаставалі лейкемію, сьпявак арганізаваў фонд для збору сродкаў на дасьледаваньне гэтай хваробы. Увесь час у гэты фонд трапляе значная частка даходаў ад канцэртаў гішпанскага сьпевака.
XS
SM
MD
LG