Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Гаазе вырашыць аб незалежнасьці Косава


Найвышэйшы суд ААН мае сёньня вынесьці вэрдыкт адносна таго, ці было абвяшчэньне незалежнасьці Косава ў 2008 годзе законным, што да міжнароднага права. Справа разглядалася на пазоў Бялграду, які падаў скаргу аб парушэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Сэрбіі.

Пастанова суду ў Гаазе будзе мець толькі дарадчы статус, але можа стаць ключавым у пытаньні прызнаньня Косава іншымі краінамі. На сёньняшні дзень незалежнасьць Прышціны прызналі ЗША і бальшыня краінаў ЭЗ.
XS
SM
MD
LG