Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША раяць Расеі больш рашуча змагацца з творчым пірацтвам


Расея павінна узмацніць змаганьне з пірацтвам і незаконным капіяваньнем амэрыканскай музыкі, кіно і іншых твораў дзеля таго, каб уступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Пра гэта заявіла Вікторыя Эспінэл, каардынатар агенцтва ЗША у справе інтэлектуальнай маёмасьці, выступаючы ў камітэце замежных спраў Палаты прадстаўнікоў.

Некалькі тыдняў таму прэзыдэнты Барак Абама і Дзьмітры Мядзьведзеў паабяцалі на канца верасьня вырашыць праблемы, якія перашкаджаюць уступленьню Расеі ў СГА.
XS
SM
MD
LG