Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курды атакавалі пазыцыі турэцкага войска


Курдзкія баевікі атакавалі ў ноч на аўторак пазыцыі турэцкай арміі ў правінцыі Хакары – непадалё ад мяжы з Іракам. Паводле дадзеных турэцкага боку, загінулі 6 салдат, яшчэ 11 былі параненыя пры выбуху, на якім падарвалася іх машына.

Сутыкненьні паміж вайскоўцамі і баевікамі пачасьціліся пасьля таго, як забароненая ў Турэччыне Курдзкая працоўная партыя ў мінулым месяцы абвясьціла аб спыненьні аднабаковага перамір’я з Анкарой.
XS
SM
MD
LG