Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкая юстыцыя абвінаваціла змоўшчыкаў


Турэцкая юстыцыі абвінаваціла 196 асобаў у спробе дзяржаўнага перавароту ў 2003-м годзе. Сярод абвінавачаных і 30 высокіх прадстаўнікоў арміі , як на дзейнай службе, так і ў адстаўцы. Паводле органаў турэцкай юстыцыі, змоўшчыкі хацелі з дапамогай тэрактаў у мячэцях, а таксама абвастрэньнем стасункаў з Грэцыяй выклікаць у краіне хаос, які б стаў падставай прыходу арміі да ўлады. За спробу дзяржаўнага перавароту ў Турцыі пагражае да 20 гадоў турмы. Дата пачатку працэсу пакуль невядомая.
XS
SM
MD
LG