Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пашыраныя правы ФСБ


Рады Фэдэрацыі Расеі ўхваліла законапраект, які пашырае правы Фэдэральнай службы бясьпекі.

У адпаведнасьці з законапраектам, які быў распрацаваны ўрадам, ФСБ мае права займацца прафіляктыкай злачынстваў, папярэдняе сьледзтва па якіх знаходзіцца ў кампэтэнцыі ведамства. Супрацоўнікі ФСБ могуць абвяшчаць грамадзянам афіцыйныя папярэджаньні пра недапушчальнасьць тых альбо іншых дзеяньняў.

Супраць законапраекта выступілі многія прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі, якія ўбачылі ў ім крок у бок усталяваньня паліцэйскай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG