Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене стартуе міжнародная канфэрэнцыя па СНІД


У Вене сёньня стартуе шасьцідзённая міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях СНІД і ВІЧ-інфэкцыяў. Чакаецца, што ў працы канфэрэнцыі возьме ўдзел каля 25 тысяч актывістаў, навукоўцаў і ўрадоўцаў. На сёньняшні дзень вірусам ВІЧ у сьвеце заражаныя амаль 33 з паловай мільёны чалавек.

Напярэдадні міжнародная няўрадавая арганізацыя AIDS Alliance заявіла, што кошт змаганьня з эпідэміяй можа дасягнуць да 2030 году 30-ці мільярдаў даляраў, калі ўрады ня прымуць больш эфэктыўных захадаў зараз. Многія краіны скарацілі фінансаваньне праграмаў па змаганьні са СНІД з-за сусьветнага эканамічнага крызісу.
XS
SM
MD
LG