Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрабонды: Украіна сыйшла з дыстанцыі, Беларусь застаецца


Украіна адмовілася ад плянаванага выпуску эўрабондаў на 2 мільярды даляраў. Пасьля заканчэньня пяцідзённага "road-show" (прэзэнтацыі для інвэстараў) у Нью Ёрку, Кіеў адмовіўся працягваць праект з-за высокіх коштаў такога пазычэньня.

Украіна стартавала працэс выпуску дзяржаблігацыяў сынхронна зь Беларусьсю. Беларускае road-show, якое ішло ў пяці эўрапейскіх гарадох на працягу тыдня, закончыцца заўтра. Менск плянуе пазычыць на фондавых рынках адзін мільярд даляраў. Прагназуецца, што кошты пазычэньня для Беларусі будуць вышэйшыя, чым для Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG