Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО не прызнала расейскай зоны ўплыву


Амбасадары краінаў НАТО адкінулі на сёньняшнім паседжаньні рады "НАТО-Расея" прапанову Крамля аб новай дамове па бясьпецы ў Эўропе. У рамках новай дамовы Расея імкнецца абмежаваць дзейнасьць Паўночнаатлянтычнага альянсу ў набліжаных да Расеі рэгіёнах.

Прадстаўнік Расеі пры НАТО Дзьмітрый Рагозін заявіў, што для вырашэньня гэтага пытаньня трэба склікаць саміт вышэйшага ўзроўню. Ён дадаў, што новая стратэгія НАТО, якая мае быць зацьверджана ў лістападзе, павінна зьмяніць стаўленьне альянсу да Расеі, як да ворага.
XS
SM
MD
LG