Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане будуць разьмешчаныя сілы АБСЭ


Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева сёньня паведаміла, што на поўдні краіны будуць разьмешчаныя няўзброеныя паліцэйскія сілы АБСЭ. 50 паліцыянтаў будуць праводзіць кансультацыі і трэніроўкі. Сёньня ж міністры замежных справаў Нямеччыны і Францыі наведалі Ош, дзе ў выніку міжэтнічных сутыкненьняў у чэрвені загінулі сотні людзей. Чакаецца, што па выніках іх паездкі будзе вырашацца пытаньне аб прадстаўленьні дапамогі Кіргізстану з боку Эўразьвязу
XS
SM
MD
LG