Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель заклікала Кітай адчыніць рынкі


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала Кітай адчыніць свае рынкі для замежных тавараў падчас перамоваў у Пэкіне з з прэм'ерам Дзяржсавету Кітаю Вэнь Цзябао. Мэркель распачала чатырохдзённы візыт у Кітай, перамовы будуць канцэнтравацца на эканамічным супрацоўніцтве. Канцлер Нямеччыны заявіла, што Эўразьвяз пакуль ня можа прызнаць кітайскую эканоміку рынкавай. Па выніках мінулага году аб'ём двухбаковага гандлю склаў 105 мільярдаў даляраў, а гэта больш як чвэрць агульнага таваразвароту паміж КНР і Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG