Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі арыштавалі меркаваных чачэнскіх тэрарыстаў


Францускія ўлады арыштавалі трох чачэнцаў падазраваных у сувязі з арганізатарам красавіцкіх выбухаў у маскоўскім мэтро. Арыштаваным выстаўленыя абвінавачаньні. Іх падазраюць у тым, што яны забясьпечвалі пастаўкі тэрарыстам.

Француская пракуратура распачала расьсьледаваньне па гэтай справе на запыт Масквы напрыканцы мінулага году. Падазраваных высачылі на мінулым тыдні.

У красавіку нападніцы-сьмяротніцы ўчынілі шэраг выбухаў у маскоўскім мэтро, у выніку якіх дзясяткі чалавек загінулі і многія атрымалі раненьні. Меркаваны арганізатар тэрактаў быў схоплены ў Расеі і знаходзіцца пад сьледзтвам.
XS
SM
MD
LG