Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы нумар «Нашай нівы» не паўтарыў лёс папярэдняга


Папярэдні нумар «НН» зьнік па дарозе да шапікаў.
Папярэдні нумар «НН» зьнік па дарозе да шапікаў.
Тыднёвік «Наша ніва» у сераду зьявіўся ў шапіках «Белсаюздруку» без затрымкі. Як кажуць у рэдакцыі, пасьля таямнічага зьнікненьня накладу газэты тыдзень таму сёньняшняга дня супрацоўнікі чакалі «зь лёгкай трывогай».

Нагадаем, у папярэднім нумары «Нашай нівы» быў зьмешчаны артыкул пра паказаны расейскем каналам НТВ фільм «Хросны бацька». Ні ў сераду, ні ў чацьвер, ні ў наступныя дні газэта ў шапіках так і не зьявілася. Каб высьветліць лёс амаль 4 тысяч асобнікаў, якія не дайшлі да чытачоў, рэдакцыя накіравала запыты ў Генэральную пракуратуру і Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Паказальна, што і ў сьвежым нумары шмат увагі надаецца беларуска-расейскім адносінам. Вось некаторыя загалоўкі: «Што ў Беларусі расейскае?»

«На каго ў Беларусі можа абаперціся Расея?». Гэтаксама робяцца высновы з гісторыі зьнікненьня нумару «Нашай нівы» зь інфармацыяй пра «Хроснага бацьку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG