Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судна з грузам для паласы Газа ўсё ж павярнула ў бок Эгіпту



Карабель Almathea са сьцягам Малдовы, які Лібія наняла для перавозкі гуманітарнага грузу ў паласу Газа, праўдападобна зьмяніў курс і рухаецца да берагоў Эгіпту. Раней Ізраіль папярэдзіў, што Almathea ў выпадку набліжэньня для блякаванай паласы будзе арыштавана.
На борце судна знаходзяцца 12 прадстаўнікоў экіпажу і 15 прапалестынскіх актывістаў. Яны суправаджаюць дзьве тысячы тон прадуктаў харчаваньня ды мэдыкамэнтаў, які сабраў лібійскі фонд Кадафі.
XS
SM
MD
LG