Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама асудзіў выбухі ва Ўгандзе


Прэзыдэнт ЗША асудзіў выбухі ў сталіцы Ўганды, у выніку якіх загінулі 74 чалавекі і каля 70 былі параненыя. Гэтыя падзеі паказваюць , сказаў Абама ў інтэрвію Паўднёва-афрыканскай карпарацыі , што такія тэрарыстычныя групы як Аль-Шабааб і Аль-Кайда ня цэняць жыцьці афрыканцаў. Паводле слоў Абамы, тэрарыстычныя групы бачаць Афрыку як патэнцыйнае месца, дзе можна весьці ідэалягічныя бітвы , забіваючы нявінных дзеля сваіх кароткачасовых тактычных мэтаў.

Раней самалійскай групоўка Аль-Шабааб узяла на сябе адказнасьць за выбухі ў клюбе і рэстаране ў Кампале, дзе сабраліся гледачы футбольнага матчу.
XS
SM
MD
LG