Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў сустрэнецца з Мэркель у Екацерынбургу


Расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркэль сёньня плянуюць сустрэцца ў Екацерынбургу, на пасяджэньні расейска-нямецкай міжурадавай камісіі. Парадак дня ўключае пытаньні эўрапейскай бясьпекі, супрацоўніцтва паміж Расеяй і НАТА , Расеяй і Эўрапейскім зьвязам, а таксама двухбаковы гандаль.

Паводле памочніка расейскага прэзыдэнта Сяргея Прыходзькі, Мядзьведзеў таксама зьбіраецца інфармаваць Мэркель пра дачыненьні Расеі, Украіны і Беларусі , а таксама пра супрацоўніцтва гэтых трох краінаў у справе забесьпячэньня паставак газу ў Заходнюю Эўропу.
XS
SM
MD
LG