Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы дзясяткі людзей пацярпелі пры аварыі цягніка


У Польшчы каля 40 чалавек атрымалі раненьні ў выніку сутыкненьня двух цягнікоў на поўначы краіны.

Цягнікі маршрутамі Слупск – Шчацінек і Шчацінек – Слупск сутыкнуліся недалёка ад станцыі Кажыбе. Прычынаю сутыкненьня, хутчэй за ўсё, было значнае спазьненьне цягніка, што выехаў з Слупску.

“Стан здароўя некаторых параненых дактары ў бальніцы ацэньваюць як цяжкі”, – сказаў журналістам адзін з ратаўнікоў, што ўдзельнічаў ў перавозе пацярпелых у найбліжэйшую бальніцу.
XS
SM
MD
LG