Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анну Чэпман пазбавілі брытанскага грамадзянства


Брытанскія ўлады пазбавілі грамадзянства Вялікай Брытаніі Анну Чэпман – адну з дэпартаваных з ЗША на мінулым тыдні расейскіх агентаў. У Міністэрстве ўнутраных справаў Вялікай Брытаніі заявілі, што мелі права прыняць такую пастанову, зыходзячы з грамадзкіх інтарэсаў.

На слуханьнях у нью-ёрскім судзе дзясяцера арыштаваных пры канцы чэрвеня з падазрэньня ў шпіянажы на карысьць Расеі прызналі, што нелегальна супрацоўнічалі з расейскімі дзяржаўнымі органамі. Пазьней усіх фігурантаў абмянялі ў Вене на памілаваных прэзыдэнтам Расеі Мядзьведзевым чатырох зьняволеных, што адбывалі пакараньне з абвінавачаньня ў шпіянажы на карысьць заходніх краінаў.
XS
SM
MD
LG