Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавыя арышты чальцоў мафіі ў Італіі і ЗША


У шэрагу раёнаў Італіі паліцыя арыштавала болей за 300 чалавек па падазрэньні ў датычнасьці да калябрыйскай мафіі. Арышты былі праведзеныя і ў ЗША. Апэрацыя стала вынікам шматгадовых расьсьледаваньняў злачынстваў, зьвязаных зь нелегальнай прадпрымальніцкай і фінансавай дзейнасьцю ў гэтых краінах.

Калябрыйская мафія базуецца ў паўднёвай Італіі, але мае шырокі ўплыў на арганізаваную злачыннасьць многіх іншых краінаў сьвету. У прыватнасьці, італьянцы кантралююць значную частку наркабізнэсу ў Паўднёвай Амэрыцы.
XS
SM
MD
LG