Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР адкладае перамовы з ААН


Перамовы паміж Паўночнай Карэяй і ААН па пытаньні тарпэдаваньня паўднёвакарэйскага ваеннага судна былі адтэрмінаваныя. Амэрыканскія прадстаўнікі ААН, якія сёньня мелі пачаць перамовы з Паўночнай Карэяй у памежнай вёсцы Панмунджон, паведамілі, што Пхэньян папрасіў адтэрмінаваць сустрэчу "па адміністратыўных прычынах".

Паўднёвакарэйскі карвэт затануў у сакавіку, пасьля таго, як яго атакавалі тарпэдай паўночнакарэйскага ўзору. Пхэньян адкідае закіды ў сваёй датычнасьці да нападу. Плянаваная на сёньня сустрэча паміж вайсковымі ўрадоўцамі КНДР і ААН мела стаць першай з часоў інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG