Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калашнікаў перадае свае рэчы ў музэй


Міхаіл Калашнікаў перадаў частку свайго архіву музэю роднай вёскі Кура, што ў Алтайскім краі. Гэта яго вайсковая форма, дакумэнты, фотаздымкі, кнігі. Аўтамат Калашнікава стаў найбольш папулярнай зброяй у сьвеце і яго выява нават уключаная ў гербы некаторых краінаў. Аўтамат Калашнікава мае рэпутацыю зброі з мінімальным абслугоўваньнем, якая дзейнічае ў любых кліматычных умовах. Калашнікаў зканструяваў свой аўтамат у 1947м годзе, а масава ён пачаў выпускацца ад 49-га году.
XS
SM
MD
LG