Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскія права-цэнтрысты стварылі ўрадавую кааліцыю


У Чэхіі была створана кааліцыя, якая мае прызначыць у аўторак новы ўрад. На чале новай кааліцыі - права-цэнтрысцкія грамадзянскія дэмакраты, да якіх належыць і дзейны прэм'ер міністар Пэтр Нэчас. Нэчас дамовіўся аб супрацы зь дзьвюмя іншымі права-цэнтрысцкімі партыямі – ТОП-09 і "Справы грамадзкія". На парлямэнцкіх выбарах у траўні умерана правыя атрымалі большасьць. Яны выступаюць за меры жорсткай эканоміі, каб пазьбегнуць эканамічнага крызісу, які перажывае Грэцыя.
XS
SM
MD
LG