Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленыя кубінскія дысыдэнты накіроўваюцца ў Гішпанію


Міністар замежных справаў Гішпаніі Мігель Анхель Маратынас паведаміў, што сёньня ў Гішпанію прыбываюць 11 кубінскіх дысыдэнтаў і іх сем'і – разам 65 чалавек. Паводле Маратынаса, па прыезьдзе яны вырашаць, ці застануцца яны ў Гішпаніі, або выедуць у нейкія іншыя краіны.

Кубінскія камуністычныя ўлады абвясьцілі пра вызваленьне 52 палітычных зьняволеных у выніку перамоваў, у якіх удзельнічалі каталіцкая царква і Гішпанія. Усе вызваленыя належаць да гэтак званай “Групы 75” апазыцыянэраў, арыштаваных у 2003 годзе і асуджаных на 28 гадоў зьяволеньня.

У кубінскіх турмах надалей застаецца каля 150 дысыдэнтаў.
XS
SM
MD
LG