Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былых талібаў хочуць залучыць на бок ураду


Аўганскі прэзыдэнт Хамід Карзай плянуе зьвярнуцца да Аб’яднаных Нацый з просьбай выключыць прыблізна 50 былых ваеўнікоў Талібану з тэрарыстычных“чорных сьпісаў” ААН. Газэта Washington Post цытуе неназванага высокага аўганскага прадстаўніка, які кажа, што гэты крок разглядаецца ў рамках палітычнага прымірэньня. Паводле газэты, прынамсі пяць асобаў з гэтага сьпісу цяпер працуюць у парлямэнце або з’яўляюцца пасярэднікамі ў перамовах паміж аўганскім урадам і паўстанцамі, якія вядуць змаганьне з сіламі НАТА ў краіне.
XS
SM
MD
LG