Гішпанскі футбаліст Андрэс Іньеста, свой гол, які ўпершыню прынёс яго краіне перамогу на чэмпіянаце сьвету, прысьвяціў заўчасна памерламу сябру. Пра гэта Іньеста паведаміў журналістам адразу пасьля матчу і цырымоніі ўзнагароджваньня. Сьвяткуючы самы, бадай, важны гол у сваім жыцьці, Іньеста сарваў зь сябе футболку, пад якой аказалася яшчэ адна, на якой было напісана «Дані Харке, ты заўсёды будзеш з намі!»
Капітан барсэлонскага клюбу «Эспаньёл» Дані Харке памёр летась ад сардэчнага прыступу, калі яму было 26 гадоў.