Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскі прэм'ер папрасіў прабачэньня ў выбаршчыкаў


У Японіі падведзеныя вынікі галасаваньня на выбарах верхняй палаты парлямэнту, якія адбыліся ў нядзелю. Кіруючая Дэмакратычная партыя пацярпела на іх паразу. Аднак прэм’ер-міністар Наёта Кан заявіў, што ён ня будзе падаваць у адстаўку, нягледзячы на такі вынік. Кан выступіў па тэлебачаньні з прабачэньнямі перад выбаршчыкамі, заявіўшы, што, на яго думку, ён не зусім даходліва патлумачыў неабходнасьць падвышэньня падаткаў.

У дэмакратаў , калі і ня будзе большасьці ў верхняй палаце, пакуль застаюцца ключавыя пазыцыі ў ніжняй. Дэмакратычная партыя прыйшла да ўлады ў Японіі 10 месяцаў таму.
XS
SM
MD
LG