Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Срэбраніцы прайшла цырымонія памяці ахвяраў масавых забойстваў



Дзесяткі тысяч чалавек ўзялі ўдзел у цырымоніі ў Срэбраніцы ў сувязі з 15-ай гадавінай масавага забойства тысяч мусульман мужчынскага полу ў вайне ў Босьніі.

У жалобных урачыстасьцях ўзялі ўдзел ганаровыя госьці, сярод якіх міністар замежных спраў Францыі Бэрнард Кушнэр і прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджып Эрдаган, прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Таджыч і прэзыдэнт Харватыі Іво Ёсіповіч.

Амбасадар ЗША ў Босьніі Чарльз Інгліш зачытаў заяву Барака Абамы, які лічыць неабходным падвоіць намаганьні дзеля арышту асобаў, вінаватых у вайсковых злачынствах у Срэбраніцы:

“У нас ёсьць сьвяты абавязак памятаць пра драпежніцтва, якое адбылася тут, каб прадухіліць падобныя злачынствы ў будучыні. Мы абавязаныя перад ахвярамі і іх блізкімі. І ў нас ёсьць адказнасьць перад будучымі пакаленьнямі на зямным шары. Мы павінны стаяць на абароне чалавечай годнасьці”.

Цырымонія завяршылася пахаваньнем нядаўна ідэнтыфікаваных рэшткаў 775 басьнійцаў.

Пятнаццаць гадоў таму ваенізаваныя фармаваньні басьнійскіх сэрбаў захапілі басьнійскіх мусульманаў і забілі каля васьмі тысячаў чалавек мужчынскага полу. Гэта лічыцца найбольш маштабным злачынным забойствам у Эўропе з часоў Другой усясьветнай вайны.
XS
SM
MD
LG