Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране адклалі ўкаменаваньне нявернай жонкі


Іранскія ўлады паведамілі, што жанчына, асуджаная за нявернасьць мужу на сьмерць, ня будзе ўкаменаваная. 43-гадовая Сакінэ Ашціяні была асуджаная паводле мусульманскіх законаў у 2006-м годзе. Яе адвакат паведаміў, што з таго часу яе апэляцыі двойчы адхіляліся. Супраць выкананьня прысуду пратэставаў шэраг замежных палітыкаў і праваабаронцаў. Брытанія назвала ўкаменаваньне “сярэднявечным пакараньнем”.

Пакуль няясна, ці абвінавачаная цалкам пазьбегне пакараньня або будзе пакараная сьмерцю іншым спосабам. Паводле законаў ісламу сэкс да вясельля караецца сотняй удараў розгамі, а нявернасьць жанчыны ў замужжы – сьмерцю праз укаменаваньне, прычым камяні дзеля гэтай мэты павінны быць дастаткова вялікія, каб прычыніць боль і раны, але не забіць адразу.
XS
SM
MD
LG