Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёты з шпіёнамі прыбылі ў Вену


Амэрыканскі і расейскі самалёты прыляцелі ў сталіцу Аўстрыі Вену ў рамках дамовы паміж Масквой і Вашынгтонам. Паводле ўгоды, адбываецца абмен 10 чалавек, што прызналіся ў ЗША ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі, на чатырох грамадзянаў Расеі, якія адбывалі пакараньне ў месцах пазбаўленьня свабоды ў Расеі за шпіянаж на карысьць замежных выведак.

Пасьля таго, як стала вядома, што затрыманыя ў ЗША агенты адпраўленыя дадому, прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў амніставаў чатырох чалавек, зьняволеных у Расеі па падазрэньні ў сувязях з заходнімі спэцслужбамі. Такі абмен затрыманымі супрацоўнікамі выведкі зьяўляецца наймаштабнейшым з часу "халоднай вайны".
XS
SM
MD
LG