Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Дняпро" паўтарыў беларускі рэкорд



Магілёўскі "Дняпро" выйшаў у другі кваліфікацыйны раунд Лігі Эўропы і паўтарыў рэкорд выніковасьці беларускіх клюбаў у эўрапейскіх кубкавых турнірах.

8 ліпеня ў матчы ў адказ першага кола беларуская каманда разграміла на сваім полі альбанскі клюб "Лячы" — 7:1 (Бычанок, 10, 80, Юрчанка, 17, з пэнальці, 56, 81, Зяньковіч, 42, Чорных, 87 — Німані, 60). 1 ліпеня ў альбанскім Дурэсе каманды згулялі ўнічыю — 1:1.

"Дняпро" паўтарыў рэкорд выніковасьці і розьніцы ў ліку за ўвесь час выступленьня беларускіх камандаў у эўрапейскіх клюбных турнірах. У 2003 годзе ў першым раундзе Кубка Інтэртота салігорскі "Шахцёр" выйграў у гасьцях 7:1 у паўночнаірляндзкага клюбу "Ома Таўн". У 2001 годзе на першай стадыі гэтага ж турніру менскае "Дынама" зь лікам 6:0 перамагло дома "Хобшайд" зь Люксэмбургу. У 1984 годзе ў 1/32 фіналу Кубка УЕФА дынамаўцы дамагліся аналягічнага выніку ў Фінляндыі супраць ХІКу.

У другім кваліфікацыйным раундзе Лігі Эўропы "Дняпро" сустрэнецца з нарвэскім "Стабэкам".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG