Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль не прымае перадумоў мірнага працэсу


Прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу кажа, што для аднаўленьня беспасярэдніх мірных перамоваў з палестынцамі, не павінна выстаўляцца ніякіх перадумоваў.

Адначасова ён адмаўляецца камэнтаваць, ці зьбіраецца Тэль-Авіў працягваць мараторый на будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў ва Ўсходнім Ерусаліме. Будаўніцтва было часова замарожана да верасьня, але палестынцы патрабюць яго спыніць зусім. У адваротным выпадку яны адмаўляюцца весьці перамовы.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, сустракаючыся з Нэтаньягу ў Вашынгтоне, заклікаў бакі аднавіць мірны працэс да верасьня, перш чым узьнікне пытаньне аб падаўжэньні мараторыя.

Усходні Ерусалім раней належыў Ярданіі і быў захоплены Ізраілем у 1967-ым годзе пасьля нападу на яго кааліцыі арабскіх краін. Гэтая тэрыторыя лічыцца часова акупаванай ізраільскімі войскамі і мае стаць сталіцай Палестынскай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG