Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове будзе рэфэрэндум з адзіным пытаньнем


Парлямэнт Малдовы сёньня ўхваліў правядзеньне рэфэрэндуму 5 верасьня. На яго будзе вынесенае адзінае пытаньне: ці хочаце вы, каб прэзыдэнт краіны абіраўся народным галасаваньнем.

Малдова застаецца без прэзыдэнта ад верасьня мінулага году. Паводле прадстаўнікоў кіруючага Альянсу эўрапейскай інтэграцыі , рэфэрэндум адзіны спосаб, як выйсьці з палітычнага тупіку. Кіруючай кааліцыі ўжо некалькі разоў не ўдалося перагаласаваць у парлямэнце моцную камуністычную апазыцыю. Для выбараў прэзыдэнта парлямэнтам патрэбная канстытуцыйная большасьць. Празаходняя кааліцыя таму прапануе ўсеагульныя выбары прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG