Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камэрон паабяцаў расьледаваць заявы пра катаваньні


Вялікая Брытанія правядзе расьледаваньне інфармацыі пра тое, што супрацоўнікі яе спэцслужбаў нібыта катавалі падазраваных у тэрарызьме.

Пра гэта заявіў у парлямэнце прэм’ер Дэвід Камэрон.

У апошні час некалькі брытанскіх грамадзянаў палестынскага паходжаньня заявілі, што, знаходзячыся пад арыштам у Пакістане, зьведалі катаваньні – у тым ліку і з боку брытанскіх спэцслужбаў. Брытанскія ўлады адрынаюць гэтыя абвінавачваньні.
XS
SM
MD
LG