Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША патануў беларускі студэнт


Паліцыя амэрыканскага гораду Ошэн Сіці, што на беразе Атлянтычнага акіяну ў штаце Нью Джэрсі, ідэнтыфікавала цела маладога мужчыны, які загінуў, купаючыся на так званым "дзікім" пляжы, дзе не было берагавой аховы. Тапелец — 22-гадовы беларус Антон Жмачынскі. Ён знаходзіўся ў ЗША ў рамках студэнцкага абмену.

Паводле паліцэйскіх зьвестак, Антон прыбыў у Штаты падвучыць мову і адначасна атрымаць сэзонную летнюю працу. Курортны горад Ошэн Сіці вельмі папулярны сярод студэнтаў, якія прыяжджаюць у ЗША па праграме студэнцкага абмену. У нядзелю а 10-й вечара Антон разам зь сябрам выбраўся на пляж, адкуль ратавальнікі ўжо сышлі. Паліцыя і пажарныя знайшлі тапельца неўзабаве пасьля выкліку непадалёк ад пляжа на Сёмай вуліцы. Вядзецца паліцэйскае расьсьледаваньне.

На інтэрнэт-форумах выданьняў, дзе апублікаванае гэта паведамленьне, амэрыканцы выказваюць спачуваньні родным маладога беларуса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG